У суботу, 23 ліпеня, у Мінску пакажуць мультфільм «Рык і Морці» на беларускай мове. Уваход толькі 18+, абавязковая регістрацыя на мерапрыемства.
Што будзе?
Суполка «САМі» (творчае кам’юніці беларускай моладзі) ладзіць паказ мультфільма «Рык і Морці» на беларускай мове. У праграме: прагляд найлепшых серый першага сезона на беларускай мове, таемнае галасаванне за найлепшы інапланетны лук і прагляд прэм’ернага выпуску 6-га сезона (тут ужо будзе руская мова ці арыгінал з субцітрамі).
Уваход – данэйшн, але арганізатары просяць прыйсці ў іншапланетным строі ды мэйкапе. «І ніякіх там вабулабудабдаб!»
А месца і час?
Паказ адбудзецца 23 ліпеня ў 19:00. Інфармацыя пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам асабіста.
Колькасць месцаў на кінавечар абмежавана, таму рэгіструйцеся па спасылцы.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.