На «Вікікрыніцах» з’явіўся першы пераклад рамана Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце без перамен» на беларускую мову, які быў выдадзены «Беларускім дзяржаўным выдавецтвам» у Мінску ў 1931 годзе.
На «Вікікрыніцах» – вольнай бібліятэцы, якую можа рэдагаваць кожны, – з’явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову рамана Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце без перамен».
Кніга была выдадзена ў БССР у 1931 годзе ў перакладзе Хвядоса Шынклера, які быў першым беларускім перакладчыкам твораў Рэмарка.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF (уся інфармацыя па аўтарскім праве ёсць на сайце). Усяго на «Вікікрыніцах» 17 698 артыкулаў і 732 аўтары па-беларуску.
Что почитать по теме: Выйшаў другі раман Рэмарка па-беларуску. Дзе набыць?
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: @pionerbel.