Тут можна бясплатна атрымаць незвычайную кнігу пра Скарыну

Тут можна бясплатна атрымаць незвычайную кнігу пра Скарыну
Выдавецтва «Тэхналогія» абвясціла конкурс для тых, хто хоча атрымаць навінку Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына» задарма.

Выдавецтва «Тэхналогія» абвясціла конкурс для тых, хто хоча атрымаць навінку Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына» задарма.

Што за кніга

Прафесар Мікалай Сарока, вядомы беларускі ўрач, ставіць дыягназ першадрукару Францішку Скарыне. Спадар Сарока – адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны. Ён выказвае гіпотэзу пра стан здароўя Францішка Скарыны. Ад прафесійнага погляду рэўматолага не схаваліся характарныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў».

Як атрымаць навінку

Альбо замовіць на сайце выдавецтва поштай ці самавывазам. Кошт кнігі: 8 руб.

Альбо прыняць удзел у конкурсе. Вось умовы:

  • быць падпісаным на акаўнт выдавецтва ў Instagram;
  • паставіць лайк пад публікацыяй з конкурсам і напісаць у каментарыях, на што, паводле вашага меркавання, хварэў Скарына;
  • зрабіць рэпост публікацыі сабе ў сторыс.

Кнігу разыграюць 1 мая ў сторыс сярод тых, хто зрабіў рэпост.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться