На раскопках старога Менска знайшлі тысячагадовы грабеньчык. Бачылі?

На раскопках старога Менска знайшлі тысячагадовы грабеньчык. Бачылі?
На месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, на археалагічных раскопках зрабілі неверагодную знаходку – грабеньчык для вусоў, якому 1000 гадоў.

На месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, на археалагічных раскопках зрабілі неверагодную знаходку – грабеньчык для вусоў, якому 1000 гадоў.

«Сёння на раскопках у “Старым Менску” знайшлі грабенчык, якому 1000 гадоў і, мяркуючы паводле памеру, расчэсвалі ім бараду або вусы», – напісана ў інстаграме сядзібы «Стары Менск».

У пасце таксама гаворыцца, што зроблены грабеньчык з косці прыкладна ў той час, калі ў нашай гісторыі дзейнічаў славуты князь Усяслаў Чарадзей.

Раскопкі ідуць кожны дзень, у тым ліку ў суботу. Усіх ахвотных запрашаюць далучацца да археолагаў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться