Выдавец Андрэй Янушкевіч у сваіх сацсетках паведаміў пра выхад другога рамана Рэмарка ў перакладзе на беларускую мову – «Чорны абеліск». Пераклад з нямецкай выканала Іна Хоміч. Кнігу ўжо можна заказаць анлайн.
«Чорны абеліск» (1956 г.) – філасофскі і аўтабіяграфічны раман Эрыха Марыі Рэмарка. У цэнтры ўвагі – звычайныя людзі, якія цярпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.
Кніга выдадзена ў арыгінальным перакладзе з нямецкай мовы ў выкананні Іны Хоміч. Раней яна пераклала на беларускую яшчэ адзін твор Рэмарка – «Тры таварышы».
Раман выйшаў у цвёрдай вокладцы (396 старонак, фармат 140х210 мм).
Як набыць
- У інтэрнэт-кнігарні Knihauka, кошт – 49,99 zl. (каля 25 руб.);
- на сайце Аllegro.pl, кошт – 55 zl. (каля 32 руб.).
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.