У Кракаве пакажуць кароткаметражныя фільмы рэпрэсаваных беларусак

У Кракаве пакажуць кароткаметражныя фільмы рэпрэсаваных беларусак
Праект REVOLUTION створаны рэжысёркай Дашай Брыян і прадзюсаркай Марыяй Крук. У 2020 годзе яны знялі ў Беларусі фільм, у выніку якога ўся каманда падвергнулася палітычным пераследам і была вымушана з’ехаць.

У Варшаве мастачкі вырашылі прадоўжыць пачатае і запусцілі цыкл арт-фільмаў і выстаў рэпрэсаванага мастацтва. У 2022 годзе праект правёў некалькі выстаў і мерапрыемстваў у розных галерэях і тэатрах Варшавы.

У рамках сустрэчы стваральнікі праекта падзеляцца сваімі думкамі аб пратэстным мастацтве, адкажуць на пытанні і пакажуць калекцыю «Вызваленых карцін», якія былі створаны разам з мастачкай Анастасіяй Рыдлеўскай.

Калі: 30 кастрычніка, 18:00.

Адрас: Kraków, Ślusarska, 9a, уваход вольны.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться