Крута! Беларускі пісьменнік стаў лаўрэатам прэстыжнай кніжнай прэміі

Крута! Беларускі пісьменнік стаў лаўрэатам прэстыжнай кніжнай прэміі
Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за раман «Сабакі Эўропы», які ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Гэта ўзнагарода прысуджана беларускаму пісьменніку за ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне.

Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за раман «Сабакі Эўропы», які ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Гэта ўзнагарода прысуджана беларускаму пісьменніку за ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне.

Альгерд Бахарэвіч падзяліўся гэтай навіной у сваім фэйсбуку і дадаў: «Рады, што мая галоўная кніга ацэнена так высока, рады, што яна чытаецца, перакладаецца, абмяркоўваецца. Рады апынуцца сярод лаўрэатаў гэтай прэміі».

Пісьменнік стаў лаўрэатам Лейпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 года (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман «Сабакі Эўропы». Журы адзначыла яго як «неардынарнае спалучэнне палітычнага трылера, эпасу, сатыры і казкі».

Што гэта за кніга?

Раман, першапачаткова выдадзены ў Беларусі ў 2017 годзе, быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім» у 2022-м. Тым не менш яго пераклад на нямецкую мову, зроблены Томасам Вайлерам, атрымаў шырокае прызнанне.

У 2024 годзе «Сабакі Эўропы» выйшлі ў Германіі. Па сюжэце кніга пераносіць чытача ў 2050 год і раскрывае канфлікты, якія праходзяць праз Мінск, Вільнюс, Гамбург, Прагу і Берлін.

Лейпцыгская кніжная прэмія ўручаецца з 1994 года за літаратурныя творы, якія ўмацоўваюць узаемаразуменне паміж краінамі Еўропы. Сёлета разам з прэстыжным тытулам Бахарэвіч атрымае грашовую ўзнагароду – 20 тысяч еўра.

Афіцыйнае ўручэнне прэміі адбудзецца 26 сакавіка 2025 года ў Лейпцыгу.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: фэйсбук Альгерда Бахарэвіча.

#Польша #Беларусь
Еще по этой теме:
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала старт продажаў юбілейнага выдання Бахарэвіча
поделиться