У суботу, 15 чэрвеня, у Палацы мастацтваў на Казлова, 3 пройдзе свята “Сыр & Хлеб”. Уваход бясплатны, пачатак у 11:00.
Ініцыятарам такога гастранамічнага мерапрыемства стала супольнасць фермераў і гастраэнтузіястаў “Ўсё Сваё”. Яе ўдзельнікі запрасілі ў Мінск дзесяць сыравараў з усёй краіны: ад невялікіх сямейных сыроў да буйных рамесных сыраварняў. А яшчэ прыедуць сапраўдныя майстры хлебапячэння з унікальнымі хлябамі.
І гэта не ўсе пачастункі. На свяце будуць прапаноўваць прадэгуставаць свежы мёд, вострыя джэмы, гарбату, арэхі і свежую трускаўку. А для дзяцей арганізуюць гульнятэку, экамайстар-класы і велізарную пясочніцу.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.