Тут конкурс з крутым прызам для аўтараў, якія пішуць па-беларуску

Тут конкурс з крутым прызам для аўтараў, якія пішуць па-беларуску
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвясціў аб прыёме заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка».

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвясціў аб прыёме заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка».

Што за конкурс

Конкурс «Шуфлядка» для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры, і для тых, хто стала піша, але не мае цяпер магчымасці выдавацца.

Мэты

  • Падвысіць цікаўнасць шырокага кола чытачоў да беларускай кнігі, найперш да масавых жанраў;
  • падтрымаць аўтараў, якія хацелі б выдавацца па-беларуску;
  • паспрыяць падтрымцы беларускага кнігавыдаўніцтва.

Конкурс адбудзецца ў трох намінацыях:

  1. Дзіцячая і падлеткавая літаратура. 
  2. Нон-фікшн і дакументальная проза. 
  3. Масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца выданне рукапісу-пераможцы папяровай кнігай. Выданне кніг пераможцаў будзе арганізавана на ўмовах тэндэра для выдавецтваў.

Умовы

Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма. Але рукапісы павінны быць пададзены на беларускай мове. (Можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую.)

Дэдлайн падачы заявак: 18 лютага.

Па ўсіх пытаннях трэба пісаць на shuflyadych@gmail.com.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться