На дзяржаўным тэлебачанні паказалі, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках, пішуць у тэлеграм-канале «Спадчына».
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка памяці класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўца Змітрака Бядулі.
Як расказаў аўтар помніка скульптар Сяргей Гумілеўскі, ён будзе вырашаны ў выглядзе асіметрычнай пліты з зялёнага граніту, якая па форме «нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце – бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму».
Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе «складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля» і праз шмат гадоў вярнуўся на Радзіму.
Вышыня помніка – 180 см: такое абмежаванне ўстаноўлена законам аб пахаваннях.
Як дапамагчы
Прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленыя грамадзяне могуць прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях:
- BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк», БІК: АКВВВY2X, УНП: 190269032
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: @spadczyna.