«Беларускі падкаст хаб» сабраў у сябе ў Instagram 9 падкастаў на беларускай мове, якія можна паслухаць вось цяпер. Ёсць там и CityDog.
А што за падкаст у CityDog?
Калі памятаеце, з ліпеня 2022 года мы робім незвычайны для беларускіх медыя эксперымент: частка нашых беларускамоўных тэкстаў (якіх становіцца ўсё больш) суправаджацца аўдыядарожкамі, у якіх голас актрысы Крысціны Дробыш гэтыя тэксты агучвае.
Навошта мы гэта зрабілі? Дзякуючы такім аўдыятрэкам людзі, якія не вельмі добра размаўляюць па-беларуску, змогуць разумець родную мову лепш і ў выніку хутчэй яе вывучаць. Адкрываеце беларускамоўны тэкст, уключаеце аўдыя – чытаеце і слухаеце.
На сёння ў нас набралося шмат беларускамоўных тэкстаў, якія можна слухаць асобна ад тэкстаў. Таму мы вырашылі адкрыць на самых папулярных сярод беларусаў стрымінгавых платформах наш канал «Радыё CityDog».
Гэта радыё – пра Мінск, Беларусь і беларусаў ва ўсім свеце. У аўдыяартыкулах можна паслухаць гісторыі поспехаў і правалаў, расказы пра здароўе і хваробы, дыялогі пра беларусаў тут і за мяжой. Карацей, гэта гукавая версія нашых самых цікавых артыкулаў і сучасная лексіка на самыя розныя тэмы.
Як падпісацца на «Радыё CityDog»: вось спасылкі
- Apple Podcasts – вось тут
- «Google Падкасты» – вось тут
- Spotify – вось тут
- «Яндекс.Музыка» – вось тут
- Dezeer – вось тут
І заўжды «Радыё CityDog» можна слухаць проста на старонцы Anchor ці ў Telegram.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Instagram.com.