Крама Zorka Venera выпусціла чарговую серыю значкоў – у гэты раз па матывах беларускіх банкнот 1992 года, “зайчыкаў”. Глядзіце, як яны выглядаюць.
У калекцыі ёсць зайчык з банкноты 1 рубель, рысь з рысёнкам з банкноты 10 рублёў, вавёрачка з банкноты 50 капеек і зубр са старублёвай банкноты. Кожны пін каштуе 10 рублёў, і іх ужо можна купіць у краме брэнда на Нямізе, 3.
Калі памятаеце, амаль год таму CityDog.by пісаў, што крама выпусціла кастамную серыю значкоў пра Мінск. Там былі згушчонка, Нацыянальная бібліятэка, значок метрапалітэна, аўтазак і бутэлька бальзаму і цукерка.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/06_june/28_17949/37400844_2030788806932166_7745474786733588480_n.jpg)
Пазней з’явілася другая серыя значкоў – “Любімыя бабуліны закаткі”, “Кошыкі з “Цэнтральнага”, “Леў па матывах маляваных дываноў Алены Кіш”, “Хвацкі ружовы трактар МТЗ “Беларус” і іншыя.
А зусім нядаўна Zorka Venera паказала калекцыю значкоў – сімвалаў Беларусі. Там ёсць “Хутка-смачна”, “Папараць-кветка”, “Жоўтая ваза” з праспекта Незалежнасці, унікальная “Ў”, “Бульба” ў мяшку і “Папіццот”.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Instagram.