Фундацыя Inexkult запрашае беларусаў падпісаць петыцыю, каб выдзеліць памяшканне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весці сваю дзейнасць Беларускі тэатр, адкрыты для ўсіх незалежных беларускіх калектываў, якія працуюць у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.
«Маючы прастору і працуючы як партнёры, мы зможам больш, але, перш за ўсё, зможам дамаўляцца міжасобку і засяроджвацца на творчых планах. Новая тэатральная прастора будзе адкрытай для разнастайных ініцыятыў і дыскусій. Гэта будзе месца для сустрэч, імпрэз, адукацыі, навукі і вольнага часу. Месца, створанае супольнымі намаганнямі пры падтрымцы сяброў», – пішуць актывісты.
Як дапамагчы
Падпісаць петыцыю можна будзе перад усімі спектаклямі INEX Fest і Тыдня беларускага тэатра ў TR Warszawa (17, 18, 19 і 25 жніўня), а таксама ў наступных лакацыях:
- Karma crew Warsaw (аl. 3 Maja, 15, Warszawa).
- BackDoor Bar Warszawa (Chmielna, 7/9, Warszawa).
Спіс месцаў для збору подпісаў будзе пашырацца. Сачыце за навінамі ў сацсетках праекта.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.