У Заслаўі шукаюць дзяцей, якія б пайшлі вучыцца ў першы беларускі клас. Ужо знайшлося пяць жадаючых, але патрэбна больш.
Інфармацыя пра збор у беларускамоўны класс з’явілася на старонцы фатографа і астранома Віктара Малышчыца ў Facebook.
«Я нядаўна пісаў, што ў Заслаўі мы шукаем каго-небудзь у трэці беларускамоўны клас. Канешне ж, нікога не знайшлі, бо беларускай мовы ў нас баяцца як агню, нават калі паабяцаць выдатную настаўніцу і індывідуальны падыход у групе з 4 чалавек.
Але аказалася, што ў горадзе ёсць бацькі, якія мараць адкрыць яшчэ і першы беларускі клас. Нават знайшлося пяць жадаючых – “але, вядома, для сур’ёзнай размовы трэба было б мець больш дзетак”.
Таму, калі ў вас дзіця збіраецца ў першы клас у Заслаўі ці побач з горадам, просяць пісаць Вользе Цітовай і не ўпусціць такі шанец».
«На фота – якраз наша Заслаўе. Пагадзіцеся, такі прыгожы горад заслугоўвае быць беларускім», – піша Віктар.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: facebook.com.