У жніўні па чацвяргах можна бясплатна займацца спортам. Дзе і як?

У жніўні па чацвяргах можна бясплатна займацца спортам. Дзе і як?
1 жніўня ў Мінску стартуе марафон здаровага ладу жыцця “САД – Спартыўны. Актыўны. Даступны”. У рамках яго ўсе ахвотныя змогуць бясплатна паспрабаваць свае сілы ў розных відах фізічнай актыўнасці.

1 жніўня ў Мінску стартуе марафон здаровага ладу жыцця “САД – Спартыўны. Актыўны. Даступны”. У рамках яго ўсе ахвотныя змогуць бясплатна паспрабаваць свае сілы ў розных відах фізічнай актыўнасці.

У чым сутнасць акцыі?

З 1 жніўня кожны чацвер (1,8,15,22 і 29 жніўня) усе зарэгістраваныя змогуць бясплатна займацца любым відам фізічнай актыўнасці. Заняткі будуць праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле (Сурганава, 4а).

Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам?

Зарэгістравацца на сайце марафона, прайсці на месце меддаследаванне і атрымаць “пашпарт здароўя”. Пасля гэтага вы можаце выбраць для сябе любы від фізічнай актыўнасці: ёга, пілатэс, фіткрос, стрэтчынг, баявыя мастацтвы, танцавальныя напрамкі.

А яшчэ будуць прызы

Напрыклад, у кінатэатрах Silver Screen уладальнік “пашпарта здароўя” за першы білет плаціць поўную суму, а за другі – усяго адну капейку. Падрабязнасці, рэгістрацыя і расклад заняткаў ёсць тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться