На гістарычным факультэце БДУ разбілі керамічныя пано з Каліноўскім і па творах Купалы

На гістарычным факультэце БДУ разбілі керамічныя пано з Каліноўскім і па творах Купалы
Падчас рэканструкцыі корпуса гістфака па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску былі разбіты керамічныя пано з Каліноўскім і па матывах твораў Купалы, заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Падчас рэканструкцыі корпуса гістфака па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску былі разбіты керамічныя пано з Каліноўскім і па матывах твораў Купалы, заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Вядома, што керамічныя пано на гістарычным факультэце БДУ былі знішчаны падчас рамонту.

Фэйсбук-суполка Belarusian Soviet Monumental ART пракаменціравала выпадак так:

«Дадзеная праблема яшчэ раз гаворыць аб тым, што патрабуецца заканадаўчая база і пэўны статус за творамі манументальнага мастацтва, але галоўнае – актыўнасці людзей і іх жаданне захаваць гэтыя культурныя артэфакты. У большасці выпадкаў мы губляем гэтыя творы з-за бяздзейнасці і абыякавасці саміх людзей. Пакуль на ўзроўні разумення [няма таго], што гэта не проста спадчына СССР ці БССР, а твор мастацтва, які можа стаць у адзін шэраг з сусветнымі шэдэўрамі мастацтва, мы будзем назіраць такую халатнасць».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: @spadczyna.

#Беларусь
поделиться