Беларусы запусцілі падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва

Беларусы запусцілі падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва
Падкаст OM (Open Muzej) – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Першы выпуск ужо даступны на Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і іншых платформах.

Што за праект

Вядучы падкаста Багдан Хмяльніцкі разам з гасцямі абмяркоўвае ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя, а таксама доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў.

Госці першага выпуску

  • Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава (сузаснавальнiцы Ambasada Kultury),
  • Ірына Кон (мастацтвазнаўца),
  • Сяргей Шабохін (галоўны рэдактар Kalektar, мастак).

Першы выпуск праекта ўжо можна праслухаць на платформах Spotify і Apple Podcasts.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться