Выдавецтва «Тэхналогія» прэзентавала знакамітую гісторыю пра падарожжа Дароты ў Смарагдавы горад на беларускай мове. Кніга ўжо даступна па перадзамове.


«Чараўнік Краіны Оз» з’явіўся на роднай мове дзякуючы бліскучаму перакладу з англійскай Сержа Мядзведзева. Аўтарка адметных ілюстрацый – мастачка Кацярына Дубовік.
«Воляю стыхіі і лёсу Даротку заносіць далёка ад дому ў чароўную Краіну Оз. Але дзяўчынка не губляецца, знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзівосны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза», – прэзентуе навінку выдавецтва.
Кніга ўжо даступна па перадзамове, кошт – 36,40 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: «Тэхналогія».