На месцы бара «Каліноўскі» запрацаваў бар «Сумерки»

На месцы бара «Каліноўскі» запрацаваў бар «Сумерки»
Бара «Каліноўскі», які закрыўся пасля інспекцыі журналістаў дзяржаўных СМІ і БРСМ, болей не існуе. На яго месцы запрацавала новая ўстанова – «Сумерки».

Бара «Каліноўскі», які закрыўся пасля інспекцыі журналістаў дзяржаўных СМІ і БРСМ, болей не існуе. На яго месцы запрацавала новая ўстанова – «Сумерки».

Увагу да сябе «Каліноўскі» прыцягнуў у канцы мая, калі адзін з наведвальнікаў, азербайджанец Нурлан Сафараліеў, запісаў відэа, у якім паскардзіўся, што ахоўнік бара не пусціў яго ўнутр з-за нацыянальнасці. Пост хлопца перапосціў ТГ-канал «Мерзкий Кокобай», хутка ў бар прыйшлі дзяржаўныя журналісты і прадзяржаўныя актывісты, а ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей адправілі ліст з БРСМ з просьбай закрыць бар.

Учора ў Instagram з’явілася старонка новага бара.

 

#Минск
поделиться