Ужо чулі? Беларускі гурт, які спалучае электрапоп і фолк, выпусціў новы альбом

Ужо чулі? Беларускі гурт, які спалучае электрапоп і фолк, выпусціў новы альбом
NOCHY – інды-поп-гурт, які спалучае электрапоп- і фолк-музыку. У выніку ўзнікае непаўторны гук, а сумесь танцавальных песень і атмасфернай лірыкі надае выдатны вайб. На днях у гурта выйшаў новы альбом.

Вось што пра альбом расказваюць самі музыкі:

– Альбом «ЦІХІ АКІЯН» буйны, але ціхі. Намаляваны шматкаляровымі фарбамі. Ён балансуе, як цёмная матэрыя паміж цёмнай энергіяй у космасе. Чалавеку патрэбны і добрыя, і кепскія эмоцыі.

Ад вечнага кахання да балючага расставання з ёй, а яшчэ і да вечнага яе пошуку. Пра зневажанне і павагу. Пра смерць і жыццё. Пра моц і крохкасць. Пра ўтопію без ілюзіі. Пра мяне. Пра нас. Пра вас. А яшчэ ў альбоме ёсць песня, якая прадказала наш лёс.

Паслухаць «ЦІХІ АКІЯН» можна анлайн па спасылцы.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться