Сабралі для вас падборку івэнтаў на Ноч расстраляных паэтаў (яна ўжо сёння)

Сабралі для вас падборку івэнтаў на Ноч расстраляных паэтаў (яна ўжо сёння)
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляны 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і вучоных. Гэта стала адной з самых трагічных падзей хвалі рэпрэсій, якая працягвалася ў Беларусі з 1929 па 1938 год. Мэтай рэпрэсій было знішчэнне нацыянальна арыентаваных дзеячаў культуры, навукі і адукацыі.

Штогод у розных гарадах Еўропы беларусы збіраюцца, каб узгадаць падзеі гэтага дня і ўсіх яе ўдзельнікаў.

Варшава

18:30 – Ноч паэтаў у «Беларускім моладзевым хабе» з Андрэем Хадановічам.

19:00 – прэм’ера музычнага спектакля «Жоўты пясочак» (Puławska, 114).

19:00 – паэтычна-музычная вечарына ў каворкінгу Free Belarus Center.

Беласток

18:00 – канцэрт «Вольнага хору» памяці Ночы расстраляных паэтаў у музеі памяці Сібіры.

Гданьск

19:00 – вечарына «Радыё ня/страчаных надзей». Oblackie Centrum Edukacji i Kultury.

Вільнюс

18:30 – імпрэза «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у скверы ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду.

20:00 – вечарына памяці і прагляд фільма пра ахвяраў рэпрэсій у беларускім «Замку».

Кіеў

19:00 – Ноч расстралянай паэзіі. Кнайп-клуб «Купідон».

Тбілісі

20:00 – Паэтычна-музычная імпрэза, бар 5327°.

І гэта яшчэ не ўсё, поўны расклад усіх мерапрыемстваў можна паглядзець тут.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться