Брэнд Mark Formelle прэзентаваў у сацсетках свою новую калекцыю з ільнянымі сукенкамі і футболкамі з прынтамі на беларускай мове.
«Галоўная крыніца натхнення новай калекцыі Mark Formelle – мікс беларускай айдэнтыкі ў сучасным выкананні. Ідэя прынтоў для капсулы нарадзілася з сімвалаў, слоў і выразаў, якія ў кожнага беларуса выклікаюць цёплыя асацыяцыі з домам: “тутэйшы”, “папараць-кветка”, “зорка Венера”», – прэзентуюць калекцыю ў сацсетках кампаніі.
Аўтфіты новай капсулы для жанчын увасоблены ў натуральных адценнях сукенак і гарнітураў з лёну. Мужчынскую частку капсулы ўпрыгожваюць прынты на роднай мове, адлюстраваныя на футболках.
Аўтарка стылю прынтоў – Ліза Хіхлушка, якая прыдумала футболкі з любімымі месцамі Мінска і выйграла конкурс «Луча» са сваім дызайнам аднастрэлачнікаў.
Новая калекцыя ўжо даступна на сайце і ў фірмовых крамах сеткі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Mark Formelle.