Беларусаў Вільнюса клічуць на вечарыну-нэтворкінг, каб пазнаёміцца

Беларусаў Вільнюса клічуць на вечарыну-нэтворкінг, каб пазнаёміцца
А вы ўжо ведаеце ўсіх беларусаў Вільнюса? Мы – не, таму прапануем вам завітаць на адмысловую вечарыну-нэтворкінг у незвычайным месцы Вільнюса – Fantomas Gallery, запрашаюць арганізатары.

А вы ўжо ведаеце ўсіх беларусаў Вільнюса? Мы – не, таму прапануем вам завітаць на адмысловую вечарыну-нэтворкінг у незвычайным месцы Вільнюса – Fantomas Gallery, запрашаюць арганізатары.

«Мы лічым, што трэба не толькі пазнаёміцца, але і даведацца больш адзін пра аднаго. Прыходзьце заводзіць новыя знаёмствы, абдымацца з сябрамі, гутарыць, смяяцца, слухаць музыку ў цікавым месцы і ў добрай кампаніі», – апісваюць мерапрыемства арганізатаркі Надзея Ількевіч і Таццяна Штэйнбук.

Акрамя іншага, на вечарыне будзе яшчэ і адкрыты мікрафон, так што ва ўсіх жадаючых будзе тры хвіліны, каб расказаць пра сябе, штосьці выканаць ці прапанаваць. Можа, у вас ёсць ініцыятыва, пра якую трэба даведацца ўсім? Цi вы музыка і хочаце сыграць нешта для ўсіх? Вы паэт і хочаце прачытаць верш? Вы адмін чата кам’юніці па інтарэсах або чата суседзяў і хочаце пра яго расказаць? Мікрафон будзе даступны для кожнага.

Калі: 19 жніўня, пятніца; дзверы адчыняцца ў 18:30, мерапрыемства пачнецца ў 19:30.
Дзе: Fantomas Gallery (Vytauto g., 57).
Колькі: 5 еўра (на месцы кэшам); неабходна регістрацыя.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: facebook.com.

поделиться