Вучні і выкладчыкі Глыбоцкай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча стварылі сумесны мурал па матывах малюнкаў мастака, заўважыў Chrysalis Mag.
Мурал у выкананні выкладчыкаў і вучняў мясцовай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча называецца «Нябесныя бегі». Кожны жадаючы мог намаляваць на сцяне ўласную зорку. Паглядзець невялікае відэа з працэсам стварэння малюнка можна ў інстаграме школы.
Мастак Язэп Драздовіч вядомы сваім захапленнем космасам і астраноміяй. У 1931 годзе ён нават выдаў на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі». Выданне суправаджалі малюнкі мастака.
У чэрвені ў Заслаўі адкрыўся музей маляванкі, адна з залаў аддадзена Язэпу Драздовічу.
Что почитать по теме: В Заславле открылся без преувеличения фантастический музей наивного искусства. Сделали для вас фоторепортаж
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Chrysalis Mag.