У замкавым комплексе «Мір» пачалі аднаўленне італьянскага пару, які быў закладзены яшчэ ў канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя.
Вядома, што ў канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя парк складаўся с 25 квадратаў, кожны з якіх быў заняты фруктавымі дрэвамі, гароднінай і зёлкамі. На пряцягу стагоддзяў парк змяняўся, але частка арыгінальных элементаў захавалася да нашых дзён.
Як будуць аднаўляць гэты парк?
Адновіць гэтую ўнікальную частку замка плануецца з дапамогай італьянскіх спецыялістаў. Архітэктары ландшафту з Італіі ўжо прадставілі свае рэкамендацыі па выбары раслін і прынцыпах садовага дызайну. Важным аспектам стане ўвага да таго, якія раслінныя віды былі характэрныя для італьянскіх садоў таго часу. Таму ў парку з’явяцца рэдкія віды дрэў і кустарнікаў, якія дапамогуць адновіць непаўторную атмасферу мінулых эпох.
Работы па прекце «Мінскпраекта» плануецца завяршыць у 2025 годзе.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: «Мінскпраект».