Лятучы ўніверсітэт падрыхтаваў гід па інтэлектуальнай спадчыне найважнейшага беларускага культурнага дзеяча.
Што трэба ведаць пра Міхала Анемпадыстава?
Міхал Анемпадыстаў – даследчык, дызайнер, фатограф, графік, паэт і публіцыст. Ён найперш вядомы праз культавы музычны праект «Народны альбом», а таксама як творца з адметнымі мастацкімі вобразамі і стылем. Песні паводле вершаў Анемпадыстава выконвалі гурты N.R.M., «Новае Неба», IQ48.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2020/01_january/29_20156/Aniempadystau_Michal_2012-1024x484.jpg)
Два гады таму Міхала Анемпадыстава не стала.
«Як творца ён меў неверагодную здольнасць пераасэнсоўваць беларускую традыцыю, перакладаць яе ў сучасны кантэкст, рабіць ужывальнай і чытэльнай “тут і цяпер”, – пішуць пра яго стваральнікі гіда. – Спалучыць мінулае і будучыню ў гарманічным канцэпце. Вытанчана пераствараць простыя рэчы ў светаглядныя і мастацкія ідэі».
З чаго складаецца новы гід?
Гід «Міхал Анемпадыстаў. Інтэлектуальная спадчына» – гэта калекцыя матэрыялаў і спасылак па тэме, якая дапамагае зарыентавацца і выправіцца ў сваё інтэлектуальнае падарожжа. Тут сабраны асноўныя працы Міхала Анемпадыстава ў рэчышчы даследавання, публіцыстыкі і канцэптуальнай працы, эсэ, артыкулы, інтэрв’ю, лекцыі.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.