Ого! Тут можна даведацца, якая вы станцыя мінскага метро

Ого! Тут можна даведацца, якая вы станцыя мінскага метро
Аўтары праекта @zabiziapu расказалі, як зразумець, на якую станцыю вы падобныя больш за ўсё.

Аўтары праекта @zabiziapu расказалі, як зразумець, на якую станцыю вы падобныя больш за ўсё.

Паводле іх, «Плошча Перамогі» любіць Мінск увечары болей, чым Мінск раніцай, ведае некалькі замежных моў і пакаштавала ўсю прадукцыю «Мінскхлебпрома».

«Купалаўская» – інтравертная сяброўка экстраверткі, аматарка культурнага варушняку, пасля 21:00 – не турбаваць, а таксама ў яе зялёныя вочы.

«Першамайская» – выпускніца ліцэя БДУ, пахне незвычайнай парфумай (любімая – з дражджамі), самая нефармальная ў любой кампаніі і ведае свой рабочы бок – правы.

«Няміга» заўсёды з гітарай, выхадныя – на тусоўцы, плыве па цячэнні і стамілася трапляць у апытанкі блогераў.

«Кастрычніцкая» – экстравертка, заўсёды разам з ціхай сяброўкай, часта спазняецца, становіцца непазнавальнай, калі пераходзіць на рускую.

Беларусы змаглі знайсці сябе?

  • «Цалкам ні на якую не падобная, але напалову на “Кастрычніцкую” і “Першамайскую”. 2/3 – “Плошча Перамогі”».
  • «“Плошча Перамогі” 100%. Проста люблю хлеб».
  • «Я “Уручча”, хоць яго тут і няма».
  • «“Першамайская” – вайб, канешне».
  • «“Плошча Якуба Коласа” заўсёды, хоць яе і няма тут».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по этой теме:
«Видно, что дизайнеры учли все предыдущие замечания». Показываем и (не) линчуем новые схемы минского метро
поделиться