На трасе М6, якая злучае Мінск з Гродна, дальнабойшчык спыніў машыны, каб качка з качанятамі перайшла на другі бок, паведамляе рэсурс autogrodno.by.
Вадзіцель Сяргей убачыў, як трасу М6 спрабавала перайсці качка з качанятамі. Ён не заўважыў бы птушак, калі б не вадзіцель сустрэчнага грузавіка, які актыўна папярэджваў вадзіцеляў далёкім святлом. У выніку спыніліся і спадарожны, і сустрэчныя аўтамабілі. А дзякуючы відэарэгістратару паглядзець на качачак і дабрыню беларусаў можаце і вы.
Качка давяла птушанят да бетоннай агароджы і хутка зразумела, што не зможа яе пераадолець. “Атрад” развярнуўся і шпарка вярнуўся назад.