Бачылі новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў ад «Луча» да Дня пісьменнасці?

Бачылі новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў ад «Луча» да Дня пісьменнасці?
Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» і сетка АЗС А-100 у калабарацыі стварылі калекцыю гадзіннікаў і будзільнікаў «Кропкі часу» да Дня беларускай пісьменнасці, які традыцыйна святкуецца ў першую нядзелю верасня.

У лімітаванай калекцыі «Кропкi часу» тры мадэлі гадзіннікаў і будзільнікаў у розных колярах. Як пішуць на сайце завода, натхненнем паслужыла «родная мова з яе неверагодна багатай разнастайнасцю дыялектаў».

На шкле размешчаны ўнікальныя або найбольш выкарыстуемыя дыялекты кожнай вобласці, а на цыферблаце – контурна намаляваныя межы Беларусі. Вобраз таксама дапаўняе злучэнне стрэлкі гадзіннiка з кропкамі на цыферблаце ў літару «i».

Кошт будзільнікаў – 20,71 еўра, наручных гадзіннікаў – 157,55 еўра.

Дзень беларускай пісьменнасці святкуецца ў першую нядзелю верасня.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Luch.by.

#Минск
поделиться