Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што выдавецтва «Галіяфы» абвяшчала аб распродажы, бо Мінінфарм прыпыняў яго дзейнасць на 3 месяцы. Цяпер з’явілася інфармацыя, што выдавецтва ўвогуле ліквідуюць.
За каментарыем наконт ліквідацыі мы звярнуліся да самога выдавецтва. І вось што нам там паведамілі.
Чаму выдавецтва ліквідуюць?
– Выдавецтва «Галіяфы» ліквідуецца, бо ў нас больш няма дазволу на выданне і распаўсюд літаратуры. Наш спецыяліст не прайшоў пераатэстацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Выглядяе на тое, што мы, з пункту гледжання чыноўнікаў, некампетэнтныя для таго, каб займацца такой адказнай справай, як выдаваць і распаўсюджваць кнігі. Пятнаццаць гадоў былі кампетэнтнымі і ў адначассе раптам сталі тымі, хто анічога не ведае. Цэнзура ў поўным росквіце. Фактычна нам не даюць працаваць, – пракаменціраваў літаратар і мастак Зміцер Вішнёў.
А ці будзе выдавецтва адноўлена пазней у Беларусі ці за мяжой?
– Аднаўляць працу выдавецтва я не планую. Гэта не ў грыбы схадзіць. Праца выдавецтва адбудоўвалася вельмі доўга, каманда складвалася не адзін год. Цяпер гэтага анічога няма – усё зруйнавана.
Перавозіць выдавецтва за мяжу Зміцер таксама не збіраецца: кажа, што спачатку трэба прыйсці ў сябе ад папярэдняй дзейнасці.
А ці будзе яшчэ распродаж кніг?
Па словах Зміцера, распродажам кніг цяпер займаецца ліквідатар. Выдавецтва не мае доступу да выдадзенай літаратуры.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Падрабязнасці тут.
Фота: facebook.com.