Вось тут можна будзе паслухаць, якім быў Мінск 100 гадоў таму

Вось тут можна будзе паслухаць, якім быў Мінск 100 гадоў таму
У пятніцу, 3 сакавіка, Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на лекторый «Мінск 100 гадоў таму», прысвечаны першаму пісьмоваму ўзгадванню горада ў «Аповесці мінулых гадоў» 3 сакавіка 1067 г.

Калі: пятніца, 3 сакавіка, 18:00.

Дзе: Мінская гарадская ратуша (пл. Свабоды, 2а).

Што будзе: лекторый прысвечаны Мінску 1920-х гадоў і тым падзеям, якія прадвызначылі далейшы лёс горада: станаўленне сталіцы і звязаныя з гэтым змяненні ў знешнім абліччы горада, а таксама сацыяльныя праблемы грамадства, гарадская тапаніміка.

Лектары:

  • Аляксандр Гужалоўскі (прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук);
  • Вадзім Зелянкоў (дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук);
  • Сяргей Траццяк (загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук). 

Уваход: 3 руб.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться