Беларусак у Тбілісі запрашаюць на незвычайны цыкл лекцый для жанчын (бясплатна)

Беларусак у Тбілісі запрашаюць на незвычайны цыкл лекцый для жанчын (бясплатна)
Беларускі каворкінг «КРОПКА» ў Тбілісі запрашае на бясплатны цыкл лекцый для жанчын пра знаёмства са сваім целам праз вышыўку – 22, 23, 29 і 30 ліпеня.

Беларускі каворкінг «КРОПКА» ў Тбілісі запрашае на бясплатны цыкл лекцый для жанчын пра знаёмства са сваім целам праз вышыўку – 22, 23, 29 і 30 ліпеня.

Што будзе

Падчас лекцый будуць праводзіцца заняткі вышыўкі, на якіх праз малюнак можна будзе выразіць свае пачуцці і падтрымаць ментальнае здароўе.

Досвед неабавязковы, усе матэрыялы прадстаўляюць арганізатары.

Запрошаная спікерка: урач Кіра Паўлава.

Тэмы лекцый:

  • 22.07 – агульныя звесткі пра будову цела, жаночага цела, асновы функцыянавання;
  • 23.07 – здароўе, догляд – міфы і факты;
  • 29.07 – ЗППШ, аналізы;
  • 30.07 – клопат пра сябе, ментальнае здароўе, сувязь з целам, тэрапія.

Час правядзення: з 11:00 да 14:00.

Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться