Беларус зрабіў лацінізатар, каб вы маглi пicаць лацінкай

Беларус зрабіў лацінізатар, каб вы маглi пicаць лацінкай
Карыстальнік Twitter @colorage расказаў, што зрабіў лацінізатар для камп’ютараў Mac. З яго дапамогай можна перакладаць тэкст на беларускай мове з кірыліцы на лацінку.

Карыстальнік Twitter @colorage расказаў, што зрабіў лацінізатар для камп’ютараў Mac. З яго дапамогай можна перакладаць тэкст на беларускай мове з кірыліцы на лацінку.

Што здарылася з лацінкай у Беларусі?

Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што напрыканцы мiнулага года ўлады захацелi адмовіцца ад беларускай лацінкі ў надпісах населеных пунктаў, вуліц і станцый метро. Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сяргеенкі, гэта пытанне ўзнялі з-за зваротаў грамадзян. Пасля гэтага актывісты звярнуліся ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці і Акадэмію навук з патрабаваннем пакінуць транслітарацыю геаграфічных назваў і найменняў вуліц у Беларусі.

Але не дапамагло. У пачатку красавіка 2023-га набыла моц новая інструкцыя: беларускай лацінкі ў геаграфічных назвах Беларусі больш не будзе. Яе заменяць лацінскімі літарамі, а найменні геаграфічных аб’ектаў будуць даваць не толькі з беларускай, але і з рускай мовы.

Што беларус прыдумаў у адказ?

Карыстальнік Twitter @colorage зрабіў лацінізатар для камп’ютараў Mac, з дапамогай якога можна перакладаць тэкст на беларускай мове з кірыліцы на лацінку. Каб iм скарыстацца, спатрэбіцца Raycastapp (замена звычайнаму Spotlight на Mac), а таксама сама Lacinka.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь
поделиться