У Варшаве запускаюць бясплатны курс польскай мовы па тэмах, карысных для беларусаў у Польшчы

У Варшаве запускаюць бясплатны курс польскай мовы па тэмах, карысных для беларусаў у Польшчы
«Беларускі дом» у Варшаве (ul. Kryniczna, 6) запускае цыкл афлайн-заняткаў польскай мовы, кожны з якіх будзе прысвечаны адной канкрэтнай тэме, якая будзе карыснай для беларусаў у Польшчы. Першы занятак адбудзецца ўжо 23 красавіка (нядзеля).

Тэматычныя заняткі польскай мовы будзе праводзіць Томаш Цудоўскі – варшаўскі журналіст, гісторык літаратуры паводле адукацыі, аўтар некалькіх кніг, а таксама вядучы польскіх інфармацыйных сустрэч у «Беларускім доме». Кожны занятак польскай мовы будзе прысвечаны адной канрэтнай тэме, якая будзе карыснай для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

Першы занятак адбудзецца ўжо 23 красавіка (нядзеля) у 11:00.

Тэма: «Шукаю кватэру ў Польшчы».

Удзел: бясплатны, па рэгістрацыі праз анкету.

ВАЖНА: заняткі прызначаны для беларусаў, якія ўжо трошкі ведаюць польскую мову (A1, A2), але якім не хапае размоўнай практыкі, на кожны занятак трэба запісвацца асобна.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться