Аўтарка і выкладчыца Паліна Маслянкова запусціла аўтарскія анлайн-курсы беларускай мовы для дарослых «Беларуская мова пакрысе». Яшчэ можна паспець да восеньскага набору.
Для каго: для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць сваю беларускую мову.
Хто вядзе: магістарка філалогіі БДУ, выкладчыца беларускай мовы ў Ліцэі БДУ, сертыфікаваная адукатарка, аўтарка адукацыйнага інстаграм-праекта «Беларуская мова пакрысе» Паліна Маслянкова.
Працягласць: 2 месяцы.
Можна выбраць адну з двух праграм
- Базавы курс (для тых, хто хоча палепшыць свае школьныя веды і ўвесці беларускую мову ў актыўны ўжытак).
Калі: па серадах з 11 кастрычніка, 10:00–12:00 (па Мінску).
Кошт: 299 руб. (269 руб. да 15 верасня).
- Паглыблены курс (для тых, хто ўжо размаўляеце і піша па-беларуску і хоча ўдасканаліць сваё маўленне).
Калі: па панядзелках з 23 кастрычніка, 10:00–12:00 (па Мінску).
Кошт: 379 руб. (299 руб. да 15 верасня).
Падрабязней па спасылцы.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.