Тут бясплатны анлайн-курс для беларусаў, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці

Тут бясплатны анлайн-курс для беларусаў, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці
Фонд «Школа лідараў», Вольны беларускі ўніверсітэт і Фонд міжнароднай салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе «Школа грамадскіх лідараў» (праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам European Union in Belarus)

Для каго курс

Курс адрасаваны беларускім лідарам – няўрадавых арганізацый, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятыў, – а таксама людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі і займаюць актыўную грамадскую пазіцыю.

Калі: 4 сесіі па выхадных з 9:00 да 14:30 (па Варшаве).

Што атрымае ўдзельнік:

  • сустрэчы з экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці,
  • удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі,
  • знаёмства з мадэллю лідарства,
  • вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды,
  • вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення змяненняў.

Для ўдзелу патрэбна:

  • запоўніць форму анлайн-заяўкі,
  • падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).

Прыём заявак – да 20 верасня ўключна.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
поделиться