Зараз у Мінску праходзіць фестываль урбан-арту Vulica Brasil. І ўжо на некаторых вуліцах горада з’явіліся першыя работы ўдзельнікаў: напрыклад, фотакалажы на рэкламных білбордах фотамастачкі Караліны Паляковай.
– Я сама прапанавала арганізатарам стаць удзельніцай фестывалю, таму што захацела зрабіць такую выставу сваіх работ. А з Vulica Brasil магчыма ўсё, – адзначыла Караліна ў размове з CityDog.by.
Работы ўдзельніцы фестывалю шукайце вось на гэтых вуліцах: вул. Ігнаценка – пр-т Пераможцаў, вул. Рафіева – вул. Ясеніна, вул. Кашавога – Партызанскі пр-т, вул. Кальварыйская – вул. Гусоўскага.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/02_18301/67701755_10219543620251671_569134199521411072_n.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/02_18301/67573288_10219543610171419_4059530924138692608_n.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/02_18301/68521696_10219543619131643_6711667439802777600_n.jpg)
Калі памятаеце, мы ўжо знаёмілі вас з работамі фотамастачкі, якія дзяўчына публікавала на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Тады Караліна расказала, што каля дзесяці гадоў вывучае фатаграфію “ў яе абноўленым лічбавым фармаце. Вытворчасць здымкаў стала ў адзін момант запалам, рамяством і тым, з чым мяне асацыююць людзі”.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/02_18301/3.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/02_18301/7.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/08_august/02_18301/1.jpg)
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Юлія Савіч, Караліна Палякова.