Чытацкі клуб Bielaruskaja Čytackaja Bramka запрашае на першую анлайн-сустрэчу па кнізе Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».
Калі: 10 лютага, пятніца, 20:00–21.30 (па Мінску).
Дзе: анлайн на платформе Zoom.
Што будзе: на імпрэзе пры дапамозе фасілітатаркі будуць абмяркоўваць кнігу Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (пра што гэта кніга, якія думкі і пачуцці яна выклікае, які досвед яна апісвае).
Як трапіць: удзел у мерапрыемстве вольны, рэгістрацыя тут.
Пасля рэгістрацыі на вашу пошту дашлюць спасылкі, дзе можна бясплатна паслухаць аўдыяверсію кнігі ці заказаць яе з дастаўкай па Беларусі і свеце.
Паслухаць аўдыяверсію можна тут.
Фото: Kniger.by.