На бяспечнай дыстанцыі: глядзіце, які кліп знялі на Мінскім моры

На бяспечнай дыстанцыі: глядзіце, які кліп знялі на Мінскім моры
Падчас пандэміі Мінскі камерны хор Salutaris і кліп зняў, і правілы эпідэмічнай бяспекі не парушыў. Глядзіце: першы ў Беларусі музычны кліп ва ўмовах сацыяльнай дыстанцыі.

Падчас пандэміі Мінскі камерны хор Salutaris і кліп зняў, і правілы эпідэмічнай бяспекі не парушыў. Глядзіце: першы ў Беларусі музычны кліп ва ўмовах сацыяльнай дыстанцыі.

Што за кліп?

Музыкі выканалі твор Марэка Рачыньскага Gaudeamus Omnes («Узрадуемся ўсе»). Здымкі зладзілі на Мінскім моры ў канцы мая, гук быў запісаны ў працэсе здымак кліпа.

Каб выканаць усе меры засцярогі, удзельнікі калектыву стаяць на адлегласці каля двух метраў адзін ад аднаго.

– З сакавіка хор прыпыніў рэпетыцыі, але жыць без харавых спеваў удзельнікам было складана, – адзначае рэжысёр кліпа і крэатыўны дырэктар хору Дзяніс Жыгуноў. – Таму яны вывучылі фактары небяспекі і зладзілі невялікую сустрэчу на беразе Мінскага мора, захоўваючы дыстанцыю і нават зрабіўшы аўдыёвідэазапіс аднаго з твораў. Атрымалася нядрэнна.

Вядома, па водгуках удзельнікаў, падчас такой «адносна бяспечнай рэпетыцыі» чуць розныя харавыя партыі аказалася даволі складана, бо хор расцягваецца ў лінію працягласцю 30 і больш метраў.

Камерны хор Salutaris – незалежны музычны калектыў, заснаваны ў 2007 годзе. За гэты час Salutaris наведаў дзясяткі краін і стаў пераможцам і прызёрам розных міжнародных конкурсаў. Заснавальніца і мастацкі кіраўнік хора – Вольга Янум (мастацкі кіраўнік Нацыянальнай харавой капэлы імя Р. Шырмы).

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться