Брэнд Vokladki паказаў новую калекцыю з прынтам «Горад над Нёманам», прысвечаную Гродна. У яе ўваходзяць заплечнікі, сумкі і аксесуары ў цёплых ружова-аранжавых адценнях з выявамі горада.
Сёння, 3 лістапада, беларускі брэнд Vokladki прадставіў свой новы прынт пад назвай «Горад над Нёманам». Як расказала каманда брэнда ў сваіх сацсетках, ён прысвечаны Гродна – аднаму з самых душэўных і любімых імі гарадоў.


Новы прынт. Фота: Vokladki.by.
З новым прынтам ужо можна набыць:
- заплечнік «Рол+» – 154 руб.;
- сумку-міні – 50 руб.;
- вокладку на пашпарт – 33 руб.;
- чахол для карткі – 10 руб.
Усе вырабы можна заказаць на сайце брэнда.
Беларускі брэнд Vokladki з 2012 года выпускае аксесуары з арыгінальнымі прынтамі пра Мінск і Беларусь. Спачатку ў асартыменце былі толькі вокладкі на дакументы, але з цягам часу галоўнай фішкай брэнда сталі сумкі і заплечнікі з пазнавальнымі прынтамі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















