«Мы тут, каб вы цвіркалі». З’явіўся сайт-каталог беларускіх падкастаў

«Мы тут, каб вы цвіркалі». З’явіўся сайт-каталог беларускіх падкастаў
З’явіўся сайт пра беларускую падкаст-сферу Belarus Podcast Hub. Ён створаны як для аматараў аўдыяльных медыя, якія цяпер змогуць знайсці ладную колькасць беларускіх падкастаў у адным каталозе, так і для вытворцаў аўдыяшоу.

Зявіўся сайт пра беларускую падкаст-сферу Belarus Podcast Hub. Ён створаны як для аматараў аўдыяльных медыя, якія цяпер змогуць знайсці ладную колькасць беларускіх падкастаў у адным каталозе, так і для вытворцаў аўдыяшоу.

Акрамя саміх падкастаў, на сайце можна знайсці артыкулы і навіны пра падкаст-індустрыю. Там можна пачытаць пра абсталяванне і тэхнічныя рэчы, сусветныя трэнды і сакрэты падкаставых наратываў, а таксама гутаркі з вытворцамі беларускіх падкастаў.

А хто стварыў гэты сайт?

Belarus Podcast Hub запусцілі Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук, вядомыя таксама як стваральнікі кам’юніці-радыёстанцыі Radio Plato.

– Па прафесійнай частцы мы самі стала займаемся прадакшнам падкастаў і бачым, як падкастарскае асяроддзе Беларусі шырыцца і насычаецца, – кажуць яны. – У сеціве можна знайсці падкасты пра гісторыю, мову, ментальнае здароўе, IT, аўдыёгіды, паблік-токі і іншае. Але агульную карціну скласці складана: падкасты раскіданы па ўласных профілях і шукаць іх даволі цяжка. Таму мы вырашылі задаволіць гэтую патрэбу.

З іншага боку, падчас працы над Radio Plato мы зразумелі, што справы ідуць добра ў тым асяроддзі, дзе існуе моцнае і спрыяльнае кам’юніці. Таму гэты праект накіраваны на яго фасілітацыю і падтрымку. Наша мэта – узмацніць падкасцерскае кам’юніці Беларусі, таму што мы самі з’яўляемся яго часткай».

Як можна звязацца са стваральнікамі хаба?

Калі вы з’яўляецеся вытворцай падкастаў і вашага шоу няма ў каталозе Belarus Podcast Hub, або калі дадзеныя вашага падкаста пададзены некарэктна, насмелую пішыце на пошту – editors@belaruspodcasthub.com. Таксама стваральнікі падкастаў запрашаюцца ў Discord праекта, дзе можна будзе абменьвацца вопытам і лайфхакамі, а таксама ладзіць калабарацыі паміж падкастамі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: прадстаўлена стваральнікамі.

поделиться