Беларускіх мужчын запрашаюць пагаварыць пра важнае

Беларускіх мужчын запрашаюць пагаварыць пра важнае
20 лютага стартуе серыя анлайн-сустрэч для мужчын з Беларусі ў эміграцыі «Усё сказаў». Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца да 7 лютага.

20 лютага стартуе серыя анлайн-сустрэч для мужчын з Беларусі ў эміграцыі «Усё сказаў». Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца да 7 лютага.

Што за праект

Вольная прастора для беларускіх мужчын, каб абмяркоўваць надзённыя праблемы, дзяліцца досведам, выказваць свае думкі і падтрымліваць адзін аднаго.

Як трапіць

Сустрэчы будуць праходзіць раз у два тыдні па аўторках у 19:00 (па мінскім часе):

  • 20 лютага,
  • 5 сакавіка,
  • 19 сакавіка,
  • 2 красавіка,
  • 16 красавіка,
  • 30 красавіка,
  • 14 мая,
  • 28 мая.

Сустрэчы будуць арганізаваны мадэратарамі, якія маюць досвед фасілітацыі груп анлайн.

Дзе: анлайн-платформа Zoom.

Мовы: руская і беларуская.

Падаць заяўку можна да 7 лютага ўключна па спасылцы.

У час падрыхтоўкі і правядзення анлайн-сустрэч будуць выкананы правілы асабістай інфармацыйнай бяспекі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться