Прыз 10 тыс. еўра: хлопец зняў фільм пра адносіны са сваёй дзяўчынай у Мінску – і перамог на фестывалі ў Еўропе

Прыз 10 тыс. еўра: хлопец зняў фільм пра адносіны са сваёй дзяўчынай у Мінску – і перамог на фестывалі ў...
Ігравы фільм «Спатканне ў Мінску» мінчаніна Мікіты Лаўрэцкага ў жанры доку-фікшн (сімбіёз дакументальнага і мастацкага кіно) атрымаў прэмію на міжнародным фестывалі Doclisboa у Партугаліі. За перамогу Мікіта атрымае 10 тысяч еўра.

Ігравы фільм «Спатканне ў Мінску» мінчаніна Мікіты Лаўрэцкага ў жанры доку-фікшн (сімбіёз дакументальнага і мастацкага кіно) атрымаў прэмію на міжнародным фестывалі Doclisboa у Партугаліі. За перамогу Мікіта атрымае 10 тысяч еўра.

Пра што фільм

Як тлумачыць аўтар, «Спатканне ў Мінску» – шчырая размова ў мінскай більярднай паміж парай. Героі абмяркоўваюць не толькі асабістае жыццё, поўнае праблем і непаразумення, але і палітыку. Асаблівасць фільма ў тым, што героі ў ім іграюць сапраўдных людзей: самаго рэжысёра і яго дзяўчыну. Пара па сюжэце знаёміцца на ціндэр-спатканні і спрабуе пражыць стасункі наноў. Стужка знята адным дублем.

Рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі стаў вядомым пасля перамогі ў Нацыянальным конкурсе Мінскага кінафестывалю «Лістапад» са стужкай «Беларускі псіхапат».

А што за фестываль, на якім выйграў Мікіта цяпер?

Стужка заняла першае месца ў міжнароднай частцы конкурсу на фестывалі Doclisboa, які праводзіцца ў Лісабоне з 2002 года. Doclisboa уваходзіць у Doc Alliance – аб’яднанне сямі ключавых дакументальных фестываляў Еўропы.

Ведаеце, як Мікіта патраціць 10 тысяч еўра прызавых?

Мікіта дзеліцца, што хоча патраціць грошы на здымкі фільма «Современ» – гісторыі пра гульца ў карты: расповед будзе весціся пра альтэрнатыўную рэальнасць, калі БССР захавалася аж да 2025 года.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться