Кактэйльны бар KALINOUSKI просіць дапамогі на платформе molamola.by, каб выжыць у новых складаных умовах.
Чаму варта дапамагчы бару KALINOUSKI?
Уладальнікі KALINOUSKI кажуць, што ў фармаце бара папулярызуюць цікавасць да гісторыі Беларусі і гастранамічныя традыцыі нашай краіны.
«Выратаваць наш бар – значыць, дазволіць у будучыні турыстам знаёміцца з культурай напояў Беларусі, а таксама самім ведаць гісторыю краіны і яе герояў», – пішуць на сайце.
Да таго ж на пляцоўцы бара ладзілі дабрачынныя мерапрыемствы, літаратурныя чытанні беларускіх паэтаў, прэзентавалі першую настольную беларускамоўную гульню «Паўстанцы».
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.