Паглядзіце, што зараз можна купіць на Камароўцы да Хэлоўіна (і не толькі)

Паглядзіце, што зараз можна купіць на Камароўцы да Хэлоўіна (і не толькі)
У інстаграме Камароўкі з;явіліся наводкі, куды на рынку можна зайсці па хэлоўінскія нішцякі.

У інстаграме Камароўкі з;явіліся наводкі, куды на рынку можна зайсці па хэлоўінскія нішцякі.

Напрыклад, кропка «Хлеб Дома» (8 рад крытага рынку): тут можна знайсці маленькіх кажаноў чорнага колеру – выдатнае і атмасфернае аздабленне для выпечкі. А яшчэ знойдзеце дадаткі ў выглядзе асенняга лісця і пасыпку крывавага колеру.

На вулічных прылаўках можна знайсці гарбузы па 5 рублёў за штуку. Побач шмат грыбоў: баравікі з-пад Асіповіч аддаюць па 35 рублёў за кілаграм, апяты – па 5 рублёў за літр. Таксама на сезонным рынку зараз можна знайсці садавіну: вінаград (2,50-2,90), хурму (2,50), гранаты (6,50-7,00), нават фейхуа па 9 рублёў, кукурузу ад 4 да 6 рублёў за кілаграм.





#Минск
поделиться