Якая мілата! Мінчанка прыдумала кішэнны дом

Якая мілата! Мінчанка прыдумала кішэнны дом
Мастачка Маргарыта Чудук у сваіх сацсетках паказала незвычайныя паштоўкі з беларускімі хаткамі (з сюрпрызам унутры). Паштоўкі пакуль не робяцца на продаж, але мастачка адкрыта да супрацоўніцтва.

Мастачка Маргарыта Чудук у сваіх сацсетках паказала незвычайныя паштоўкі з беларускімі хаткамі (з сюрпрызам унутры). Паштоўкі пакуль не робяцца на продаж, але мастачка адкрыта да супрацоўніцтва.

«Я прыдумала кішэнны дом. Каб заўсёды быў побач. Нарабіла – набудавала некалькі дзясяткаў хатак і хачу падзяліцца імі з тымі, хто далёка ад дому, хто сумуе ці радуецца, успамінаючы родны куток, або, як я, любуецца і хапае цёплае задавальненне, бачачы штосьці роднае», – дзеліцца мастачка.

Хаткі-паштоўкі пакуль не робяцца на продаж, але Маргарыта піша, што адкрыта да супрацоўніцтва.

У каментарыях ёй ужо прапануюць рабіць паштоўкі па рэальных фота хатак беларусаў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: @marchuduk.

#Беларусь
поделиться