Тут магчымасць для беларусаў атрымаць грант на творчы праект

Тут магчымасць для беларусаў атрымаць грант на творчы праект
Пачаўся чарговы тур прыёму заявак на падтрыманне творчых праектаў у рамках праграмы ArtPower Belarus. Гэта апошні кол для інстытуцый, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад 5000 да 60 000 еўра.

Пачаўся чарговы тур прыёму заявак на падтрыманне творчых праектаў у рамках праграмы ArtPower Belarus. Гэта апошні кол для інстытуцый, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад 5000 да 60 000 еўра.

ArtPower Belarus – маштабная праграма падтрымання беларускай культуры пры фінансавым спрыянні Еўрасаюза. Галоўная мэта ArtPower Belarus – спрыяць свабоднаму самавыяўленню беларускіх дзеячаў мастацтва і культуры ў рэалізацыі іх творчых праектаў.

Для каго гранты?

Па словах арганізатараў, заяўкі на гранты ў рамках праграмы ArtPower Belarus падаюць творцы як у Беларусі, так і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краін.

Якія ёсць варыянты

Беларускія творцы ў межах гэтага туру могуць прэтэндаваць на тры варыянты падтрымкі:

  • мідзі-гранты: ад 5000 да 60 000 еўра (у гэтым коле будуць падтрыманы не менш за 11 праектаў на агульную суму 440 000 еўра);
  • міні-гранты: ад 1000 да 5000 еўра;
  • гранты мабільнасці на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў, абмену досведам і прэзентацыі сваёй працы (сярэдняя сума – 2000 еўра).

Умовы

Кожную заяўку ацэньваюць па два беларускія эксперты, якія выстаўляюць балы паводле пяці асноўных крытэрыяў:

  • адпаведнасць і актуальнасць,
  • якасць кантэнту і дзейнасці,
  • ахоп і распаўсюд,
  • якасць менеджменту і фінансавы патэнцыял выканання праекта,
  • ацэнка рызык.

Падрабязнасці па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада.

Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 года, старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться