Быццам не было 30 гадоў: паглядзіце, як сумна паўтараецца гісторыя ў Мінску

Быццам не было 30 гадоў: паглядзіце, як сумна паўтараецца гісторыя ў Мінску
Сёння тэлеграм-канал Backtobelarus выклаў два фотаздымкі з розных эпох, але з адной праблематыкай.

Сёння тэлеграм-канал Backtobelarus выклаў два фотаздымкі з розных эпох, але з адной праблематыкай.

На чорна-белым фота вернікі моляцца перад будынкам касцёла Панны Марыі на плошчы Свабоды, калі той яшчэ быў Домам фізкультуры, гэта 1993 год. Жанчыны моляцца, каб гарадскія ўлады вярнулі будынак касцёлу: у архікафедры Панны Марыі ўлады БССР у свой час зрабілі вялікі спортзал.

На другім фота – шматгадовы пробашч мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк моліцца на прыступках зачыненага храма, каб улады дазволілі вернікам туды вярнуцца. Гэта 2022 год: напачатку кастрычніка з’явіліся паведамленні, што гарадскія ўлады разарвалі з касцёлам дамову на арэнду, доступ у будынак абмежавалі як святарам, так і вернікам.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: телеграм-канал Backtobelarus.

поделиться