Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі прэзідэнта разабрацца з працай Белгідрамета, передае БЕЛТА.
На думку прэзідэнта, Белгідрамет не ў поўнай меры спраўляецца са сваімі абавязкамі.
“З імі трэба нешта рабіць: іх трэба ці разганяць, ці прыводзіць да прытомнасці. У лепшым выпадку ў нейкі дзень на 50-70% дакладнасць прагнозу надвор’я. Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбны!”
Лукашэнка прызнаўся, што прагнозы надвор’я глядзіць у вайскоўцаў, якія “бачаць у рэальным часе надвор’е, падкажуць, дзе ідуць дажджы па рэспубліцы і што будзе ў бліжэйшыя 12 гадзін. Амаль на 100% даюць дакладны прагноз, праўда, кароткі”.