Беларус стварыў цішоткі з прынтом пра Асмалоўку. Іх ужо можна замовіць

Беларус стварыў цішоткі з прынтом пра Асмалоўку. Іх ужо можна замовіць
Калі памятаеце, у пачатку года мы пісалі, што беларус Кірыл Стаселька выпусціў настолку «52» з нечаканымі пытаннямі да сябе і сваіх блізкіх. А цяпер ён прэзентаваў і цішоткі з прынтом «Сваю Асмалоўку нашу з сабой»: у ім стылізаваны від на гэты раён зверху.

«Гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу. Бо, выглядае, яны блізкія таму, што тут мы пакінулі часцінку сябе: гэтымі сцежкамі хадзілі на вучобу, збіраліся з сябрамі, а тут любілі шпацыраваць з каханым ці каханай – гэтыя месцы натхняюць, з імі звязаны дарагія ўспаміны. Мы ўжо неадрыўна звязаны, дзе б ні знаходзіліся фізічна», – так тлумачыць ідэю прынта Кірыл.

Цішоткі unisex, ёсць усе памеры. Зараз іх можна набыць са скідкай па перадзамове за 30 еўра або 130 злотых.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Instagram.com.

#Беларусь
поделиться